95-ая прэмія Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук «Оскар» сёння аб’явіла сваіх намінантаў.
Так, у катэгорыі «Найлепшы фільм» вылучаны карціны:
«На Заходнім фронце без пераменаў» «Аватар: Шлях вады» «Баншы Інішэрына» «Элвіс» «Усе паўсюль і адразу» «Фабельманы» «Тар» «Топ Ган: Мэверык» «Трохкутнік смутку» «Гавораць жанчыны».
У катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» заяўлены:
«На Заходнім фронце без переменаў» «Аргенціна, 1985» «Блізка» «Іа» «Ціхоня».Пяць намінантаў прэтэндуюць на перамогу ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм»:
️»Усё, што дыхае» «Уся прыгажосць і кровапраліццё» «Вулкан любові» «Дом з трэсак» «Навальны».
Сярод намінантаў у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм»:
«Пінокіа Гільерма дэль Тора» «Марсэль, ракавінка ў чаравіках» «Кот у ботах 2: апошняе жаданне» «Марскі монстр» «Я чырванею».У намінацыі «Найлепшы рэжысёр» бачым наступныя постаці:
Марцін МакДона («Баншы Інішэрына») Дэн Кван, Дэніэл Шайнэрт («Усё паўсюль і адразу») Сцівен Спілберг («Фабельманы») Тод Філд («Тар») Рубен Эстлунд («Трохкутнік смутку»).Кейт Бланшэт («Тар»), Ана дэ Армас («Бландзінка»), Андреа Райзбора («Дзеля Лэслі»), Мішэль Уільямс («Фабельманы»), Мішель Ео («Усё паўсюль і адразу») — вылучаны ў намінацыі «Найлепшая актрыса».
Осцін Батлер, («Элвіс»), Колін Фарэл («Баншы Інішэрына»), Брэндан Фрэйзер («Кіт»), Пол Мескал («Сонца маё»), Біл Наі («Жыць») — будуць спаборнічаць у намінацыі «Найлепшы актор».

Намінанты ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар»:
«Баншы Інішэрына» «Усе паўсюль і адразу» «Фабельманы» «Трохкутнік смутку» «Тар».Поўны спіс катэгорый і намінантаў можна паглядзець тут.
Цырымонія 95-ай прэміі «Оскар» адбудзецца 12 сакавіка ў кінатэатры Dolby ў Лос-Анджэлесе. Вядучым шоў у трэці раз стане амерыканскі комік і тэлевядучы Джымі Кімел. За трансляцыю цырымоніі будзе адказваць тэлевізійная кампанія ABC; плануецца, што ўзнагароджанне будуць глядзець больш чым ў 200 краінах свету.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!